USS Tripoli. Фото: ВМС США
ЗША разглядаюць перакідку на Блізкі Усход дадатковых наземных войскаў. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на крыніцы.
Паводле інфармацыі Reuters, гаворка ідзе пра разгортванне тысяч ваеннаслужачых. Адной з іх задач можа быць забеспячэнне бяспечнага суднаходства ў Армузскім праліве. У гэтым будуць задзейнічаны ВПС і ВМС. Адным з варыянтаў можа быць размяшчэнне войскаў на іранскім узбярэжжы. Таксама абмяркоўвалася пытанне высадкі на востраве Харк, дзе знаходзіцца галоўны нафтавы тэрмінал Ірана.
Як паведамляе The Wall Street Journal, у рэгіён накіраваны 31-шы экспедыцыйны корпус марской пяхоты, сілы хуткага рэагавання якога маюць колькасць каля 2200 чалавек. Ваеннаслужачыя павінны прыбыць на месца на наступным тыдні. Падраздзяленне базуецца на дэсантным караблі USS Tripoli. У яго распараджэнні бронетэхніка, артылерыя, верталёты і знішчальнікі, а таксама іншыя сродкі і ўзбраенне.