Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы падкрэсліла важнасць захавання беларускай мовы як носьбіта гісторыі і культуры краіны.
«У Дзень роднай мовы мы святкуем беларускую — наша мова нясе ў сабе нашу гісторыю і культуру. Нават калі рэжым спрабуе яе сцерці і знішчыць нашу нацыянальную ідэнтычнасць, беларусы не будуць маўчаць. Наша мова — гэта наша сіла. І яна будзе жыць у вольнай Беларусі», — напісала лідар дэмсілаў у X.

